Гандбольная зборная Беларусі саступіла камандзе Расіі — 33:39 (відэа)
22 студзеня прайшоў заключны матч асноўнага раўнда чэмпіянату Еўропы па гандболе.
Зборная нашай краіны зазнала паражэнне ад каманды Расіі — 33:39. Тым самым, беларусы занялі ў групе II апошняе шостае месца, піша "Прессбол".
Праўда, і для зборнай Расіі гэтая перамога стала толькі першай у пяці матчах. Каманда Расіі таксама не прайшла ў паўфінал.
У паўфінальную стадыю ўжо выйшлі каманды Францыі, Даніі і Іспаніі. Яшчэ за адну пуцёўку пазмагаюцца Ісландыя і Венгрыя.
Фота — wikimedia.org