Ганебны парад, пужалкі КДБ і маўчанне Лукашэнкі — эфір з Усавым
Павел Усаў / Еўрарадыё
Кіраўнікі шэрагу краін былога СССР усё ж прыехалі ў Маскву для ўдзелу ў парадзе, прысвечаным 9 траўня. Сярод гэтых візіцёраў, якіх нават расійскія прапагандысты назвалі “шчытом Пуціна”, быў і Лукашэнка — з перавязанай рукой, хворым выглядам і незразумелым статусам. Які ці то губляўся, ці то адставаў ад пуцінскай світы, ці то не паспяваў за ўсімі праз дрэнны стан.
Які быў сэнс для кіраўнікоў постсавецкіх краін ехаць на парад да “кульгавай качкі” Пуціна? Ці варта звяртаць увагу на выгляд Лукашэнкі і што рабіць, калі чаканні адносна стану яго здароўя спраўдзяцца? Што стаіць за чарговымі пужалкамі старшыні КДБ? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.