Газпрам: Ад планаў будаўніцтва нашага хмарачоса ў Мінску не адмаўляемся

Планы ліквідацыі прадстаўніцтва "Газпрама" ў Беларусі не маюць ніякага дачынення да будаўніцтва офісу расійскай кампаніі на месцы Маскоўскага аўтавазкала ў Мінску.

Пра гэта Еўрарадыё заявіў прадстаўнік "Газпрама" Сяргей Купрыянаў. Па яго словах, ліквідацыя прадстаўніцтва ў Беларусі звязаная з тым, што "Газпрам" перастаў быць чужым у нашай краіне.

Купрыянаў: “Ну, дык гэта калі мы былі чужымі ў Беларусі, то патрэбна было прадстаўніцтва. А ў нас там цяпер стоадсоткава даччыная кампанія. Прадстаўніцтва — гэта тры чалавекі, які там працавалі, калі ў нас “Белтрансгаз” быў чужой кампаніяй. Цяпер гэта наша таварыства “Газпрам трансгаз Беларусь”, і неабходнасці яшчэ і ў прадстаўніцтве ў гэтым умовах проста няма”.

Еўрарадыё пацікавілася, ці адмовіцца "Газпрам" ад будаўніцтва хмарачоса на месцы ўжо зруйнаванага аўтавакзала “Маскоўскі”. Суразмоўца Еўрарадыё адказвае на пытанне сцісла: “Ніякіх зменаў па планах у гэтым сэнсе няма”.

Фота — smol-news.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі