"Газпрам" адказвае Лукашэнку: палітычны ціск — ходкі штамп

У канцэрне "Газпрам" не згодныя з меркаваннем Аляксандра Лукашэнка пра палітычную падаплёку газавай вайны Расіі і Беларусі. "Зараз канфлікт практычна вычарпаны, — цытуе афіцыйнага прадстаўніка "Газпрама" Сяргея Купрыянава агенцтва БелаПАН — Чаго мы дамагліся акрамя тых сродкаў, якія і так павінны былі атрымаць? Ніякіх тлумачэнняў, у чым жа, уласна, складаецца палітычны ціск і што стаіць за нашымі патрабаваннямі. Лічыцца, што гэта як бы зразумела... Выкарыстоўваецца такі ходкі штамп — але растлумачыць, што маецца на ўвазе, часу чамусьці не знаходзіцца".

Купрыянаў таксама адзначыў, што цяперашні канфлікт вакол коштаў на газ і газавага транзіта не мае дачыненняў да спрэчак вакол Мытнага саюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі