"Газпрам" паведаміў, колькі плануе атрымаць ад Беларусі за пастаўкі газу сёлета
Расійская кампанія "Газпрам" паведаміла, колькі плануе атрымаць за сёлетнія пастаўкі газу ў Беларусь.
"Вызначыць, што зыходзячы з рынкавага кошту разліковы кошт газу, які пастаўляецца ў 2020 годзе ў Беларусь, павінен арыенціровачна скласці 2,69 мільярда долараў", — цытуе ТАСС паведамленне "Газпрама".
Пры гэтым арыенціровачны кошт паслуг па транспартаванні газу праз тэрыторыю Беларусі сёлета павінен скласці 345 мільёнаў долараў.
Таксама савет дырэктараў ухваліў заключэнне дадатковае пагадненне паміж "Газпрамам" і ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" ад 31 снежня 2019 года да кантракту ад 12 снежня 2014 года на пастаўку газу ў нашу краіну ў 2015-2019 гадах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.