Gender Gap: даўжыня мае значэнне — і сукенкі палітычнай дзяячкі, і чаргі на мяжы
Ірына Сідорская і Зміцер Лукашук
Ва ўсёй Еўропе праходзіць выбарчая кампанія — кандыдаты і кандыдаткі ў дэпутаты Еўрапарламента агітуюць за свае кандыдатуры. З дапамогай плакатаў і банераў у тым ліку. Адзін з такіх плакатаў прывёў да скандалу. Дакладней, не сам плакат, а даўжыня сукенкі ў прэс-сакратаркі правапапулісцкай партыі "Канфедэрацыя" Эвы Заянчкоўскай-Хернік, якая балатуецца ў Еўрапарламент па спісе ў польскай сталіцы. Банер некаторыя палічылі некарэктным: на ім палітык — у сукенцы вышэйшай за калена. Надпіс на плакаце абвяшчае: “Хочам жыць нармальна!” У сацсетках каментатары назвалі банер правакатыўным, а прафсаюзны актывіст Пётр Шумлевіч заявіў, што палітык “пераблытала выбарчую кампанію з сайтам знаёмстваў”. Застаецца спадзявацца, што кандыдатка не чытае штодня сацсеткі і самаацэнка ў яе праз такія каментары не пацярпела…
Пра тое, якое дачыненне скандал з даўжынёй сукенкі польскай кандыдаткі ў Еўрапарламент мае дачыненне да беларускіх выбараў, а таксама пра спрэчнае выказванне беларускага кандыдата ў дэлегаты Каардынацыйнай рады Аляксандра Кныровіча і пра сувязь самаацэнкі і сацсетак мы і разважаем з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.