Генпракуратура павінная праверыць дзейнасць Савета старэйшын — КР

Пасяджэнне Савета старэйшын пры Савеце Рэспублікі / з архіву БЕЛТА​
Пасяджэнне Савета старэйшын пры Савеце Рэспублікі / з архіву БЕЛТА​

Генпракуратура павінная правесці праверку дзейнасці Савета старэйшын, створанага пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, заявіла сябра Прэзідыума Каардынацыйнай рады (КР) Вольга Кавалькова. Пра гэта паведамляе сайт КР.

У КР падкрэслілі, што засталося не зусім зразумела, як і на якіх падставах сфармаваны гэты орган.

"Усе калегіяльныя органы Савета Рэспублікі павінныя абірацца з дзейнага складу яго членаў. З анонсу пасяджэння старэйшын няясна, на якой падставе ён створаны", — сказала Кавалькова.

У КР лічаць, што Савет Рэспублікі замест імітацыі дзейнасці павінен нарэшце заняцца надзённымі праблемамі, у тым ліку ініцыяваць праверку на прадмет адпаведнасці Канстытуцыі "Закона аб масавых мерапрыемствах" і разгледзець пытанне аб датэрміновым вызваленні ад пасады прэзідэнта.

Пра стварэнне Савета старэйшын пры Савеце Рэспублікі стала вядома 29 снежня, калі адбылося яго першае пасяджэнне.  Яго з'яўленне кіраўнік верхняй палаты парламента Наталля Качанава патлумачыла патрэбай "абмяркоўваць пытанні з тымі людзьмі, якія не па чутках ведаюць, разумеюць, бачаць тую сітуацыю, якая складваецца ў краіне, і тыя пытанні, якія тычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця".​ Савет старэйшын узначаліў Барыс Батура, які быў спікерам верхняй палаты парламента ў 2008-2010 гадах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі