Генсакратар ААН заявіў, што сітуацыя з каранавірусам выйшла з-пад кантролю

Генсакратар ААН заявіў, што сітуацыя з каранавірусам выйшла з-пад кантролю

Сітуацыя з распаўсюдам COVID-19 стала некантраляванай, заявіў генеральны сакратар ААН Антоніў Гутэрыш. Неўзабаве колькасць ахвяраў каранавіруса перавысіць 1 мільён чалавек.

"Успышка выйшла з-пад кантролю і ўсё яшчэ застаецца па-за ім", — перадае прэс-служба ААН словы Гутэрыша. 

Ён адзначыў, што панацэі ад каранавіруса няма і спадзявацца толькі на вакцыну не варта. Ён лічыць, што вакцына ад каранавіруса павінная быць даступнай для ўсіх, але для гэтага патрабуецца якасны скачок у фінансаванні. 

Таксама Гутэрыш заклікаў да глабальнага спынення агню, заявіўшы, што ў сучасным свеце пандэмія каранавіруса — гэта "пагроза глабальнай бяспекі нумар адзін".

Паводле звестак СААЗ на 17 верасня, у свеце дыягнаставана 29,4 мільёна выпадкаў захворвання на COVID-19, памерлі ад хваробы больш за 931 тысячу чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі