Генсакратар Савета Еўропы спадзяецца, што Беларусь стане сябрам арганізацыі

Па словах Ягланда, якія перадае interfax.by, цяпер адбываецца працэс далучэння Еўрасаюза да Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека і потым ЕС далучыцца да Хартыі Еўрапейскага суда па правах чалавека. "Калі гэта здарыцца, практычна ўсе краіны на еўрапейскім кантыненце, акрамя Беларусі, хоць я спадзяюся, што і Беларусь таксама стане сябрам Савета Еўропы, плюс ЕС як юрыдычная асоба будуць знаходзіцца ў рамках адзінай арганізацыі з адзінымі стандартамі і канвенцыямі", — заявіў Ягланд.



Нагадаем, што Беларусь — адзіная еўрапейская дзяржава, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. Умовай прыняцця нашай краіны ў арганізацыю называюць адмову ад смяротнага пакарання.



Фота — newsmoldova.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі