Герасіменя выйграла другі залаты медаль на адкрытым чэмпіянаце Іспаніі

Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя выйграла другі залаты медаль на адкрытым чэмпіянаце Іспаніі. На гэты раз яна была першай на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем (вынік — 55,61 сек.). Нагадаем, у першы дзень спаборніцтваў, якія праходзяць у Малазе, Герасіменя выйграла залаты медаль на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем (яе вынік — 24,98 сек.).

Яшчэ адну ўзнагароду — бронзавы медаль — на дыстанцыі 50 метраў брасам заваявала беларуска Аліна Змушко. Як інфармуе "Прессбол", яна ўстанавіла свой асабісты рэкорд — 31,77 сек.

Фота: Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі