“Героям!”: украінскія музыкі запісалі песню ў падтрымку беларускіх пратэстоўцаў

“Героям!”: украінскія музыкі запісалі песню ў падтрымку беларускіх пратэстоўцаў

Украінскі гурт “БЕZ ОБМЕЖЕНЬ” выпусціў відэа на песню "Героі" разам з Алегам Сабчуком (“СКАЙ”), Іванам Лен’ё, Сяргеем Салаўёвым (KOZAK SYSTEM) і Артурам Даніэлянам. Як кажуць аўтары кампазіцыі, гэты трэк —  падтрымка ўкраінскіх салдат, а таксама ўсіх людзей, якія пратэстуюць зараз у Беларусі: 

“Песня "Героі" была напісана Сяргеем Танчынцом каля паўгода таму для нашых украінскіх салдат, але зусім нядаўна пачаліся вядомыя падзеі ў нашай суседняй краіне — Беларусі. Большасць людзей, якія выйшлі на вуліцы Мінска і іншых гарадоў Беларусі, падтрымліваюць тыя ж прынцыпы, што і ўкраінцы падчас Рэвалюцыі годнасці”.

Менавіта таму “БЕZ ОБМЕЖЕНЬ”  вырашылі зрабіць песню на дзвюх мовах: украінскай і беларускай. Мастацкі пераклад на беларускую мову зрабіў Лявон Вольскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі