Гэта было ў Віцебску: як ад каранавіруса выратавалі цэлую сям'ю

Гэта было ў Віцебску: як ад каранавіруса выратавалі цэлую сям'ю

У Віцебску ад каранавіруса выратавалі цэлую сям'ю, піша sb.by. У сям'і Кульгавых заразіліся COVID-19 муж, жонка і двое дарослых сыноў (ва ўзросце 24 і 27 гадоў). Яны амаль адначасова трапілі ў інфекцыйную бальніцу. Там жа апынуліся з пнеўманіямі шэсць іх сваякоў — браты Валянціны Кульгавай і члены іх сем'яў. У рэанімацыю трапіў яе 95-гадовы бацька. Да яго ў Сенненскі раён яны не ездзілі больш за месяц, таму, відаць, крыніца заражэння была іншая. Не сустракаліся і з іншымі сваякамі.

Пётр Кульгавы працуе кіроўцам у прыватнай будаўнічай кампаніі. На два дні ён ездзіў у камандзіроўку ў Докшыцкі раён. Відаць, якраз у тыя часы, калі там зафіксавалі ўспышку захворванняў на пнеўманіі і заражэнняў каранавірусам. Калі Кульгавы вярнуўся, у яго з'явіліся тэмпература да 37,5, а пасля і да 39, моцная стомленасць, боль у целе. З двухбаковай пнеўманіяй яго завезлі ў бальніцу. Кепска стала і жонцы. Яе таксама шпіталізавалі.

"Ляжу ў інфекцыйнай бальніцы з двухбаковым запаленнем і думаю аб адным — хто хаваць будзе? Дома-ж нікога", — распавядае Валянціна Кульгавая.

Пётр Кульгавы спачатку быў у чыгуначнай бальніцы, а калі пацвердзіўся каранавірус, яго завезлі ў інфекцыйную. Там жа была і жонка. Сыны спачатку былі на каранціне ў санаторыі. Пасля сына Сяргея з пацверджаным каранавірусам прывезлі ў бокс да бацькі. Пазней шпіталізавалі і Іллю.

Кульгавыя ўдзячныя медыкам за тое, што яны выратавалі іх сям'ю. Яны ўражаныя прафесіяналізмам медыкаў, якія змагаліся за іх жыцці.

А вось бацька Валянціны Кульгавай памёр — узрост і стан здароўя не дазволілі яму перамагчы цяжкую пнеўманію. Пахаванне прайшло ў той час, калі сям'я Кульгавых была ў інфекцыйнай бальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі