Гібрыдная вайна: інфармацыйнага суверэнітэту Беларусі больш няма?
Наўзамен журналістам, якія ў знак пратэсту звольніліся з дзяржаўных СМІ, прыехалі “спецыялісты” з Расіі. Па запрашэнні адпаведных афіцыйных структур (не будзем паказваць пальцам) Беларусі. І беларускае тэлебачанне імгненна стала падобным на тэлебачанне расійскае. У самым дрэнным сэнсе гэтага слова.
Якая сувязь паміж інфармацыйнай бяспекай, гібрыднай вайной і расійскімі “спецыялістамі” на БТ? А чым раней адрозніваліся беларускае і расійскае тэлебачанне? Ці можна гэта лічыць падрыхтоўкай да “анексіі” Беларусі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар па даследаваннях цэнтра EAST, эксперт iSANS Андрэй Елісееў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.