Гісторыкі Магілёва абураныя рэстаўрацыяй старой яўрэйскай вучэльні

Гісторыкі Магілёва абураныя рэстаўрацыяй старой яўрэйскай вучэльні

Гісторыкі, праваабаронцы і грамадскія актывісты Магілёва абураныя рэстаўрацыяй старога будынка яўрэйскай рэлігійнай вучэльні. Распавядае кандыдат гістарычных навук Алесь Агееў:

У цэлым па Беларусі праводзіцца рэстаўрацыя з рэканструкцыяй. Вось гэта прынцыпова адрозніваецца ад нармальнай рэстаўрацыі. Адразу ў плане яны пішуць рэстаўрацыя з рэканструкцыяй. І потым яны надбудоўваюць паверхі, ламаюць перакрыцці і г.д. Што да гэтага будынка, то бываюць моманты, калі трэба замяняць састарэлыя канструкцыі, якія проста стомленыя. Бетон, напрыклад, іншыя драўляныя канструкцыі. Тут нікуды ад гэтага не падзецца. На жаль, у нашых умовах гэта азначае, што будынак фактычна зносяць, а потым будуюць з новых матэрыялаў вонкава падобны на стары. Гэта абуральна і недапушчальна”.

Сярод такіх навабудаў у Магілёве лічыцца будынак дзіцячага анкалагічнага хоспіса. Спачатку стары дом, які меў архітэктурную каштоўнасць, быў знесены, а на яго месцы ўзнікла яго дакладная копія. Будаўнікі спасылаліся на слабы падмурак, аднак мясцовыя рупліўцы старажытнай архітэктуры ўбачылі ў гэтым спробу пазбегнуць дадатковых выдаткаў. Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыя таварыства аховы помнікаў Уладзімір Краўчанка традыцыйна ва ўсім вінаваціць чыноўнікаў:

Будынак трэба аднаўляць. Аднак аднаўляць яго як сінагогу немагчыма, бо яўрэйская грамада Магілёва нешматлікая і не мае на гэта сродкаў. Тым не менш будынак мусіць стаяць. У першую чаргу, каб захаваць помнік, трэба вызначыць, хто будзе яго ўласнікам. Пры такой рэканструкцыі, натуральна, ёсць парушэнні. Па-першае, ніхто не даваў дазвол на знішчэнне будынка. Чыста юрыдычна яны тут не маюць рацыі. З іншага боку, верхняя частка будынка моцна пацярпела. Адсутнасць даху прывяла да таго, што будынак быў разбураны”.

Уладзімір Краўчанка адзначае, што па сваіх архітэктурных асаблівасцях будынак ешывы з’яўляецца не чым іншым, як сінагогай. Шмат гадоў ён знаходзіцца ў прыватных руках, аднак дагэтуль няма канчатковай праектна-каштарыснай дакументацыі. Таварыства аховы помнікаў ужо заявіла, што бярэ пад кантроль рэстаўрацыю ўжо амаль разбуранага гістарычнага аб’екта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі