Глінская: 60% тых, хто захварэў на каранавірус, — кантакты першага ўзроўню

Глінская: 60% тых, хто захварэў на каранавірус, — кантакты першага ўзроўню

60% тых, хто захварэў на COVID-19, — гэта кантакты першага ўзроўню. Такую лічбу ў каментары тэлеканалу "Беларусь 1" назвала намесніца галоўнага лекара Беларускага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Ірына Глінская. Па яе словах, у большасці з такіх хворых не было клінічных сімптомаў каранавіруса. 

Дарэчы, 85% інфікаваных заразіліся ад людзей з блізкага атачэння.

На сёння на прымусовай вентыляцыі лёгкіх знаходзяцца 200-300 чалавек, удакладніла дацэнт кафедры анестэзіялогіі і рэаніматалогіі медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (БелМАПА) Вольга Святліцкая. Па яе словах, беларускія медыкі маюць каля 2250 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, і яшчэ 1500 знаходзяцца ў якасці рэзерву. 

Некалькі дзён таму Аляксандр Лукашэнка казаў, што пад апаратамі ШВЛ знаходзяцца больш за 200 пацыентаў. 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі