Глядзіце, які будынак можа з'явіцца ў Мінску: сучасны і з беларускім арнаментам
Закінуты будынак школы ў Мінску збіраюцца рэканструяваць у сучасным стылі. А на фасадзе можа з'явіцца беларускі арнамент.
Безгаспадарны цагляны будынак 1958 года (вуліца Уральская, дом 11) Савет Міністраў перадаў Нацыянальнаму цэнтру абмену трафікам. Падчас рэканструкцыі двухпавярховік плануюць змяніць да непазнавальнасці: перафарматуюць памяшканні, дабудуюць трэці паверх, кардынальна зменяць экстэр’ер. Побач з будынкам прадугледжаныя аўтастаянка на 22 месцы і роварная паркоўка на 48 месцаў.
Мінчукі могуць выказаць сваё стаўленне да канцэпцыі праекта, даслаўшы свае заўвагі і прапановы ў адміністрацыю Партызанскага раёна з 2 да 26 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.