У Брэсце адкрыюць першы ў Беларусі клас урбаналогіі
Школьнікі брэсцкай школы №28, ілюстрацыйнае фота
1 верасня ў брэсцкай сярэдняй школе №28 адкрыецца першы ў Беларусі клас урбаналогіі, паведамляе прэс-служба Мінадукацыі.
Гэта будзе профільны клас з паглыбленым вывучэннем геаграфіі і інфарматыкі. Яго навучэнцаў будуць рыхтаваць да паступлення на спецыяльнасць "Урбанология і сіці-менеджмент" у Брэсцкім дзяржуніверсітэце імя Пушкіна.
Як кажа дырэктар школы Аляксандр Лазарук, школьнікі гэтага класа будуць знаёміцца з асновамі будучай прафесіі: "Як праектаваць і арганізаваць камфортную гарадскую прастору, эфектыўна кіраваць інфраструктурнымі і інфармацыйнымі гарадскімі сістэмамі, аптымізаваць лагістычныя ланцужкі і маршрутныя сеткі, наладзіць лічбавую візуалізацыю, маркетынгавае і інфармацыйнае суправаджэнне дзейнасці (развіцця) арганізацый і не толькі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.