Год таму каранавірус прыйшоў у Беларусь
"Хуткая" каля БНТУ / Еўрарадыё
Роўна год таму каранавірус прыйшоў у Беларусь: першы выпадак захворвання зарэгістравана 27 лютага 2020 года. Яго знайшлі ў іранскага студэнта, які прыляцеў у Беларусь 22 лютага праз Баку.
Пазней здарыўся эпідэміялагічны ачаг ў Віцебску. Першай афіцыйнай ахвярай COVID-19 з'яўляецца акцёр Коласаўскага тэатра ў Віцебску Віктар Дашкевіч. Ён памёр 30 сакавіка ва ўзросце 75 гадоў.
У адрозненні ад многіх іншых краін у Беларусі каранцін не ўводзіўся, прымаліся толькі абмежавальныя меры ў выглядзе, напрыклад, нашэння медыцынскіх масак ў грамадскіх месцах.
Аляксандр Лукашэнка не раз называў каранавірус "каранапсіхозом", за што яго самога — адным з галоўных кавід-дысідэнтаў у свеце. Але каранавірусам, па яго прызнанні, ён перахварэў і сам: "бессімптомна перанёс на нагах".
Паводле афіцыйнай статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за гэты час зарэгістравана 284 500 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус, ад інфекцыі памерлі 1 957 пацыентаў. Аднак у многіх спецыялістаў афіцыйная статыстыка выклікае скепсіс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.