Гомельскі мясакамбінат перакруціў і назву краіны, і дзяржаўны сцяг (фота)

Фота з кур’ёзным і недарэчным плакатам Гомельскага мясакамбіната трапіла ў сеціва. Карыстальнік Вконтакте Klichnik Info назваў яго “фенаменальнай правакацыяй”.

На плакаце бачная прадукцыя гэтага прадпрыемства — мяса і каўбасы, а ўверсе красуецца рускамоўны надпіс: “Сделано в Белоруссии”. Тэкст размешчаны на фоне дзяржаўнага беларускага сцяга, але той перакулены дагары нагамі — уверсе зялёная паласа, і ўнізе чырвоная.

Невядома, ці гэта была правакацыя, ці дызайнеры па недасведчанасці дапусцілі такую блытаніну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі