Гомельскі тралейбус у Дзень закаханых "пацалаваўся" з жылым домам (фота)

Гомельскі тралейбус у Дзень закаханых "пацалаваўся" з жылым домам (фота)

Увечары 14 лютага на вуліцы Багдана Хмяльніцкага ў Гомелі тралейбус заехаў на тратуар і ўрэзаўся ў жылы дом. Відавочцам ДТЗ стаў мясцовы жыхар і праваабаронца Леанід Судаленка, які паведаміў пра гэта ў Фэйсбуку.

Па словах Судаленкі, якія перадае tut.by, на дарозе апынуўся таксама пабіты "Лексус", які ехаў у адным напрамку з тралейбусам. Гамяльчук мяркуе, што тралейбус спрабаваў пазбегнуць сутыкнення і ўрэзаўся ў дом, цалкам разбіўшы ўваход. Пры ДТЗ таксама была разбітая кабіна кіроўцы.

Пра пацярпелых пакуль нічога невядома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі