Гомельскі журналіст Яўген Меркіс знаходзіцца ў ізалятары
Гомельскі журналіст, гісторык, краязнавец і культурны менеджар Яўген Меркіс знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Больш падрабязную інфармацыю супрацоўнікі ІЧУ не прадастаўляюць, паведамляе @shtodzien.
Сілавікі затрымалі Меркіса 13 верасня, дома ў яго прайшоў ператрус. Дагэтуль няма інфармацыі, ці быў суд і на якой падставе затрыманы журналіст.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.