Гомельскія падлеткі атруціліся курыльнай сумессю ў аздараўленчым лагеры

У ноч на 8 снежня былі шпіталізаваныя чатыры навучэнцы адной з сярэдніх спецыяльных навучальных утсановаў Гомеля. Як піша сайт odsgomel.org, навучэнцы былі на адпачынку ў аздараўленчым лагеры.

Іх шпіталізавалі з сімптомамі атручвання курыльнай сумессю. Трох падлеткаў змясцілі ў аддзяленне таксікалогіі, яшчэ аднаго пасля меддапамогі адпусцілі дадому.

Акалічнасці здарэння высвятляе следчая група. Курыльны мікс адпраўлены на даследаванне.

Фота — odsgomel.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі