Гоншчык Міхаэль Шумахер — у коме
Пра тое, што сяміразовы чэмпіён Формулы-1 знаходзіцца ў коме, паведаміў мэнэджмент легендарнага гоншчыка ў афіцыйным бюлетэні для прэсы.
Немец апынуўся ў крытычным стане пасля інцыдэнту, які здарыўся падчас катання на горных лыжах у французскіх Альпах. Пры падзенні Шумахер моцна стукнуўся галавой аб скалу. Нават надзеты шлем не прадухіліў сур'ёзных траўмаў, адзначае "Прессбол". З-за кровазліцця ў мозг спатрэбілася неадкладнае нейрахірургічнае ўмяшанне.
Першапачаткова інфармацыя была больш аптымістычнай: гаворка ішла пра страсенне мозгу.
Фота — pressball.by