"Горад, як пры апакаліпсісе" — колькасць ахвяр паводкі ў Еўропе расце

Наступствы паводкі ў горадзе Ныса, Польшча

Наступствы паводкі ў горадзе Ныса, Польшча / Reuters

Жыхары некалькіх раёнаў Польшчы і Чэхіі напярэдадні былі ў спешцы эвакуяваныя праз пагрозу паводкі. У прыватнасці, пакінуць свае дамы заклікалі жыхароў польскага горада Ныса, тут жыве каля 40 000 чалавек. Урад Польшчы абвясціў у пацярпелых раёнах рэжым стыхійнага бедства. Для дапамогі людзям выдзелілі 1 мільярд злотых (260 мільёнаў даляраў).

 "Горад, як пры апакаліпсісе... Гэта горад-прывід", — цытуе Reuters жыхара польскага горада Лёндэк-Здруй Шымона Кшыштана. Агенцтва адзначае, што горад усеяны смеццем і брудам. Яшчэ адзін жыхар гэтага горада параўнаў паводку з Армагедонам. Стыхія "літаральна вырвала усё, таму што ў нас няма ні аднаго моста. У Лёндеке ўсе масты зніклі. Мы практычна адрэзаныя ад свету", — кажа 70-гадовы Ежы Адамчык. 

У чэшскім горадзе Ясеніку, які быў затоплены ў нядзелю, ужо пачаліся работы па ачыстцы тэрыторыі — вада сышла, і на вуліцах з'явіліся пашкоджаныя аўтамабілі і смецце. "Па вуліцы цякло два метры вады... Вельмі шмат пабітых машын", — кажа мясцовы жыхар Здэнек Кузілек. З ягоных слоў, у горадзе "тэлефоны не працуюць, няма ні вады, ні электрычнасці". 

Мэр румынскага горада Слабозія-Канакі Эміль Драгамір распавёў мясцовым журналістам, што некаторыя людзі з яго горада засталіся толькі ў той вопратцы, якая была на іх. Гэтая паводка стала наймацнейшай за апошнія два дзесяцігоддзі, адзначае ReutersУжо вядома пра 17 загінулых. Ахвяры ёсць у Румыніі, Аўстрыі, Польшчы і Чэхіі.

“Город, как при апокалипсисе" — число жертв наводнения в Европе растет
Паводка ў Чэхіі / тут і далей фота Reuters
“Город, как при апокалипсисе" — число жертв наводнения в Европе растет
“Город, как при апокалипсисе" — число жертв наводнения в Европе растет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі