Грамадскі транспарт Мінска 3 і 4 ліпеня будзе працаваць да трох гадзін ночы
Гэта датычыць і наземнага транспарту, і метро, у якім у гэтыя дні павялічаць колькасць цягнікоў.
Транспарт, які звязвае канцавыя станцыі метро і мікрараёны, таксама будзе працаваць да трох гадзін ночы. Акрамя таго, па асаблівым графіку (таксама да трох гадзін ночы) будзе працаваць і транспарт, маршрут якога праходзіць праз цэнтр горада.
У сувязі з правядзеннем масавых мерапрыемстваў з 16 гадзін цэнтральная частка горада будзе перакрыта для руху ўсяго транспарту. Таму дачакацца свайго аўтобуса ці тралейбуса можна будзе на прыпынках "Станцыя метро "Няміга" і "Станцыя метро "Фрунзенская", а таксама "Рэспубліканскі цэнтр тэніса" і "Вуліца Ціміразева", інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".