Грамадзян сямі краін больш не пусцяць у Беларусь без візы
Грамадзяне Сірыі, Егіпта, Афганістана, Пакістана, Йемена, Ірана і Нігерыі больш не могуць атрымаць беларускія візы па прылёце ў Беларусь. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце тураператара "ANEX Tour".
Раней візы ўклейваліся ў іх пашпарты проста ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск".
Візавыя службы не спраўляліся з наплывам мігрантаў, які рэзка вырас у красавіку 2021 года. Праз гэта пасажырам даводзілася праводзіць у аэрапорце па некалькі дзён: спаць на падолзе, даядаць ссабойкі і г.д.
Цяпер прыляцець у Беларусь з пералічаных вышэй краінаў можна будзе толькі з візай, атрыманай да вылету.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.