Грамадзянін Літвы хаваў больш за 15 кг гашышу ў лесе на Ашмяншчыне
Грамадзянін Літвы хаваў 15,6 кг гашышу ў лесе каля вёскі Грэнцы Ашмянскага раёна. Як распавядае БЕЛТА, буйную партыю наркотыкаў міліцыянты выявілі яшчэ 24 снежня 2009 года. Аднак тады не было ясна, хто ж схаваў гашыш у лесе. Урэшце гаспадара наркотыкаў знайшлі. Ім выявіўся 23-гадовы грамадзянін Літвы.
На яго пачалі крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркотыкаў. Правапарушальніку пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі.
На яго пачалі крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркотыкаў. Правапарушальніку пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі.