Гродзенцам гарачую ваду будуць адключаць тры разы на год
У красавіку і верасні — на тры дні, а летам, як звычайна, на два тыдні.
Сёлета гродзенцы застануцца без гарачай вады тройчы, а не адзін раз, як звычайна.
Напрыканцы красавіка гарачую ваду адключаць на тры дні амаль для 75% горада — занёманская частка, цэнтр, часткова Дзевятоўка, Пераселка. За гэты час спецыялісты з Мінска вызначаць слабыя месцы і правераць, ці вытрымліваюць цепласеткі і помпавыя станцыі аварыйныя рэжымы, піша "Вечерний Гродно".
Улетку ваду будуць адключаць па раёнах на два тыдні, згодна з графікам, зацверджаным гарвыканкамам.
А наступнае адключэнне гарачай вады на тры дні гродзенцаў чакае ў верасні. Спецыялісты будуць эксперыментаваць з тэмпературай, павялічваючы яе да максімуму.
Фота — moygrad.kiev.ua