Гродзенскі "Нёман" выйграў у "Гарадзеі" — 2:0 (відэа)

Гродзенскі "Нёман" выйграў у "Гарадзеі" — 2:0 (відэа)

Гродзенскі "Нёман" выйграў у гасцях у "Гарадзеі" — 2:0. Гэта быў матч 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Лік адкрыў Яўген Севасцьянаў на 58-й хвіліне, а на 75-й гол забіў камерунскі нападаючы Жозэф Янік Нджэнг, які толькі нядаўна з'явіўся ў камандзе.

Нагадаем вынікі іншых паядынкаў тура: "Дынама" (Мінск) — "Прамень" — 3:2, "Тарпеда-БелАЗ" — "Гомель" — 1:0, "Віцебск" — "Дынама" (Брэст) — 0:1, "Іслач" — "Шахцёр" — 1:0, "Дняпро" — "Смалявічы" — 0:1, "Слуцк" — "Мінск" — 0:1. Матч "Тарпеда" (Мінск) — БАТЭ пройдзе 26 верасня.

У чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 51 ачко, мінскае "Дынама" мае 45, "Віцебск" — 44 ачкі.

Гродзенскі "Нёман" выйграў у "Гарадзеі" — 2:0 (відэа)
Фота: https://www.fcneman.by/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі