Гродзенскія мытнікі канфіскавалі італьянскі мармур на 100 тысяч долараў

Гродзенскія мытнікі канфіскавалі італьянскі мармур на 100 тысяч долараў

Італьянскі аздобны мармур коштам амаль у 100 тысяч долараў (200 тысяч дэнамінаваных беларускіх рублёў) канфіскавалі гродзенскія мытнікі. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, мармур у выглядзе нарэзаных падлогавых і насценных элементаў і іншыя аздобныя матэрыялы перамяшчаліся праз пункт пропуску “Брузгі”.

Падчас дагляду мытнікі заўважілі вялікую розніцу ў колькасці тавару, які фактычна перавозіцца, і тавару, які заяўлены ў суправаджальных дакументах. Высветлілася, што перавозчыкі выкарыстоўвалі два пакеты дакументаў: адзін — падробны, з заніжанымі звесткамі аб колькасці і кошце тавару, — і быў пададзены супрацоўнікам мытні. Такія махінацыі давалі шанец “зэканоміць” болей за 75 тысяч новых беларускіх рублёў на мытных плацяжах.

Суд прыгаварыў кіроўцу транспартнага сродку і суб’ект гаспадарання да штрафа ў 20 і 450 базавых велічынь адпаведна з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі