Гродзенскія мытнікі затрымалі 800 кг трамадолу

Гродзенскія мытнікі затрымалі 800 кг трамадолу

Гродзенскія мытнікі затрымалі буйную партыю псіхатропнага рэчыва трамадол агульнай вагой у 800 кг.

Найбуйнейшая партыя наркатычнага рэчыва была затрыманая на мытным пункце “Брузгі-2”.

Дадзены наркатычны анальгетык, які мусіў трапіць на тэрыторыю Расіі па несапраўдных дакументах, з’яўляецца моцнадзейным псіхатропным прэпаратам і абмежаваны да перамяшчэння на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Тавар, які паводле папярэдніх ацэнак мае кошт 3,2 млрд рублёў, канфіскаваны. Супрацоўнікамі мытні праводзіцца аператыўная праверка, паведамляе прэс-служба Гродзенскай мытні.

Фота: grt.customs.gov.by

Гродзенскія мытнікі затрымалі 800 кг трамадолу
Фота: grt.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі