Грошы за "здадзеных карупцыянераў" вылучаць з бюджэту пракуратуры

Грошы за "здадзеных карупцыянераў" вылучаць з бюджэту пракуратуры

Узнагарода за інфармацыю пра карупцыю будзе выдавацца з бюджэтных сродкаў, вылучаных на пракуратуру. Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў №101 "Аб выплаце ўзнагароджання i iншых выплат фізічнай асобе, якая спрыяе выяўленню карупцыі". Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гэта значыць, што спецыяльнае фінансаванне на гэтыя мэты вылучацца не будзе, канстатуе БелаПАН.

Раней паведамлялася, што грамадзянам будуць плаціць узнагароджанне, калі яны дадуць інфармацыю, прадметы і дакументы, якія спрыялі выяўленню карупцыйнага злачынства; звесткі пра месцазнаходжанне шуканай асобы, якая ўчыніла карупцыйнае злачынства; інфармацыю пра месцазнаходжанне грошай i iншай маёмасцi, атрыманых у выніку карупцыйнага злачынства. Таксама ўзнагароджваюцца спрыянне ў прадухіленні або кампенсацыі шкоды, нанесенай карупцыйным злачынствам, а таксама іншая дапамога органам крымінальнага пераследу, якая мае значэнне для процідзеяння карупцыйным злачынствах.

У выпадку цяжкога ці асабліва цяжкога злачынства, выплата можа скласці да 10 млн 50 тысяч рублёў (50 базавых велічыняў). За менш цяжкое злачынства — да 6 млн 30 тыс.руб. (30 базавых).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі