Група злодзеяў "абчысціла" склад, схаваўшыся ў скрынках
Здарэнне адбылося ў Адэсе. Міліцыя затрымала 8 чалавек, якія спрабавалі скрасці са склада на рынку тавар на дзясяткі тысяч долараў.
УНІАН адзначае, што выпадак уразіў нават дасведчаных аператыўнікаў. Высветлілася, што зламыснікі распрацавалі арыгінальную схему злачынства. Каб патрапіць у склад, яны раней, пад выглядам прадпрымальнікаў, афіцыйна арэндавалі ў адміністрацыі асобную ячэйку, нібыта, для захоўвання тавараў.
Напярэдадні ўдзень злодзеі завезлі туды 40 картонных скрынак. Ахоўнікі складу і не здагадваліся, што яны пустыя, за выключэннем дзвюх, у якіх схаваліся зламыснікі. Пасля заканчэння працоўнага дня яны вылезлі са схованкі і пачалі рабаваць тавар у суседніх ячэйках. Злодзеі напакавалі свае скрынкі чужымі жаночымі сумкамі і абуткам ды схаваліся зноў.
Аднак раніцай вывезці ў скрынках скрадзенае не ўдалося. Дваіх злодзеяў міліцыянты знайшлі ў скрынках, пазней затрымалі яшчэ 6 чалавек.