Губарэвіч прапануе Давыдзьку правесці дэбаты ў студыі Еўрарадыё
Старшыня апазіцыйнага Руху "За свабоду" Юрый Губарэвіч прапанаваў кіраўніку праўладнай "Белай Русі" Генадзю Давыдзьку правесці дэбаты ў студыі Еўрарадыё. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.
Губарэвіч і Давыдзька прэтэндуюць на дэпутацкую пасаду па адной мінскай акрузе — 107-й.
У інтэрв'ю парталу TUT.by Давыдзька заявіў, што гатовы не ісці ў дэпутаты, калі пераканаецца, што Губарэвіч "не сваёй палітычнай кар'ерай займаецца, а шчыра хоча зрабіць маю краіну квітнеючай, незалежнай".
На гэта апазіцыянер адказаў так: "Навошта чакаць афіцыйнай рэгістрацыі? Прапаную пайсці ў эфір Еўрарадыё да Змітра Лукашука і правесці дэбаты, не чакаючы на рэгістрацыю. На дэбатах і вырашым, хто будзе лепшым кандыдатам на акрузе. А зэканомленыя пасля адмовы ад далейшага ўдзелу час і сродкі "Белая Русь" зможа скіраваць на правядзенне добраўпарадкавання на акрузе. Гэта будзе з іх боку першай рэальнай дапамогай жыхарам раёна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.