Гуцарыеў распавёў, колькі каштуе яго рэзідэнцыя пад Мінскам

Гуцарыеў распавёў, колькі каштуе яго рэзідэнцыя пад Мінскам

Расійскі міліярдэр Міхаіл Гуцарыеў ужо інвеставаў у беларускія праекты каля $180 млн асабістых сродкаў. На гэтыя грошы пабудаваная гасцініца "Рэнесанс", тэрмінал у Нацыянальным аэрапорце "Мінск", бізнес-цэнтр і тая самая "сакрэтная" база адпачынку ў Шаршунах, якую журналісты "знайшлі" ў студзені 2017 года.

"База адпачынку "Краснасельскае" абышлася ў $40 млн", — прызнаўся Гуцарыеў.

Першапачаткова рэзідэнцыю каля вёскі Шаршуны пад Мінскам прыпісвалі Аляксандру Лукашэнку. Але неўзабаве высветлілася, што рэзідэнцыю будуе Міхаіл Гуцарыеў, якога з кіраўніком Беларусі звязваюць сяброўскія адносіны.

Гуцарыеў дадаў, што напрацягу бліжэйшых чатырох гадоў плануе інвеставаць у Беларусь яшчэ $100 млн. Зараз ён знаходзіцца на стадыі выбара праектаў. Напрыклад, у яго планах "пабудаваць вялікую школу".

"Гэта не толькі камерцыйны, але і сацыяльны праект. Мы будуем не для сябе, а для дзяцей і ўнукаў", — сказаў расійскі бізнесмен.

Сям'я Міхаіла Гуцарыева (да яе таксама належаць бізнесмены Саіт-Салам Гуцарыеў, Мікаіл Шышханаў і Саід Гуцарыеў) сёлета названая Forbes багацейшым кланам ў сучаснай Расіі. Яе капітал ацэньваецца ў $9,8 млрд. Cам Міхаіл Гуцарыеў ў рэйтынгу заможных расіян займае 16-е месца з капіталам у $5,9 млрд.

Нядаўна Міхаіл і Саід Гуцарыевы завязалі партнёрскія адносіны з беларускім IT-бізнесменам Віктарам Пракапенем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі