Гульцы зборнай Беларусі атрымалі візы і змогуць паехаць у Паўночную Ірландыю
Беларусь — Паўночная Ірландыя. Матч у Венгрыі
Гульцы футбольнай зборнай Беларусі атрымалі візы і змогуць паехаць у Паўночную Ірландыю. Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар Паўночнаірландскай футбольнай асацыяцыі Патрык Нэльсан. Раней з імі былі праблемы і не выключаўся перанос гульні ў Лізе нацый у іншую краіну.
"Мы патрацілі некалькі тыдняў на пошукі станоўчага вырашэння гэтага пытання, — цытуе словы Нэльсана "Трыбуна". — Пасля сур'ёзных кансультацый з зацікаўленымі бакамі ва ўрадзе мы зараз упэўненыя, што гульня можа адбыцца на Нацыянальным футбольным стадыёне...".
Матч паміж зборнымі Паўночнай Ірландыі і Беларусі запланаваны на 15 лістапада. У Венгрыі на нейтральным полі яны згулялі ўнічыю 0:0.
Як вядома, Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць Беларусі як краіны, якая падтрымала агрэсію Расіі. Калі б урад Вялікабрытаніі не даў дазволу на правядзенне гульні ў Белфасце, камандам давялося б шукаць месца для матчу дзе-небудзь у Еўропе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.