Гурт Nevma прэзентаваў другі альбом
І ўжо рыхтуецца працаваць над трэцім, цалкам беларускамоўным.
Магілёўскі гурт Nevma прэзентаваў другі поўнафарматны альбом на сайце Ultra-Music.
Пласцінка пад назвай "12" складаецца з 12 кампазіцый. Некаторыя з іх раней выконваліся на канцэртах, але ў запісе былі змененыя да непазнавальнасці. Матэрыял альбома аб'яднаноўвае агульная ідэя, якая складаецца ў тым, што "такія рэчы, як творчасць і любоў, могуць прыносіць пакуты, але яны ж даюць радасць і кайф".
Над новым альбомам музыкі працавалі больш за год. За гэты час Nevma выпусціла два сінглы — "Иллюзия" і "За горизонт". Папярэдняя пласцінка "Неўмы" пад назвай "Стихия слёз" выйшла ў 2009 годзе. А запіс наступнай, цалкам беларускамоўнай, ужо плануецца.