Гурт Rostany запісаў першую электрахаўс-сімфонію

Электрахаўс-праект Rostany працягвае эксперыментаваць у абранай стылістыцы. Гэтым разам музыкі замахнуліся на класічную форму і запісалі “электрахаўс-сімфонію” “Pain”.

“У гэтага трэка была гіганцкая колькасць варыянтаў, — тлумачыць азначэнне “сімфонія” лідар калектыву Віктар Рудэнка. — Мы яго рабілі пачынаючы ад адкрыта класічных спробаў, нават аркестр пісалі. Але вырашылі, што гэта будзе трошкі нефарматна для стылю, таму аркестр быў выкінуты”.

Апроч таго, сімфанічнасці дадаюць шматлікія музычныя цікавосткі: “рахманінаўскія фартэпіянныя мадуляцыі, розныя атанальнасці ды іншы крэатыў, якога няма ў стандартных электрахаўсных трэках”.

Першапачаткова сімфонія “Pain” пісалася, як рускамоўны саўнтрэк. Праўда, дзе будзе гучаць новы трэк, Віктар пакуль не кажа. Толькі дадае, што ў гэтым варыянце песня будзе называцца “Фактор силы”. 

“Па сутнасці, песня пра тое, што адзін у полі — воін, — працягвае распавядаць пра сімфонію Віктар. — Яна пра тое, што жыццё ніколі па галаве не гладзіць і, калі жадаеш чагосьці дасягнуць, то трэба быць гатовым змагацца. Па сутнасці, гэтая песня пісалася для больш баявой праслойкі насельніцтва, бо менавіта да баявых мастацтваў яна і мае прамое дачыненне”.

Трэк “Pain” музыкі Rostany выклалі на сваім акаўнце ў soundcloud, але яго афіцыйны рэліз адбудзецца пазней.

Апроч таго, музыкі нечакана для сябе зрабілі некалькі электрахаўс-рымэйкаў на Nirvana ды рыхтуюць розныя цікавыя калабарацыі, якія абяцаюць прэзентаваць публіцы цягам некалькіх месяцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі