Хакеісты мінскага “Дынама” разграмілі “Трактар” — 3:0 (відэа)
Хакеісты мінскага “Дынама” ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ разграмілі чалябінскі “Трактар” — 3:0 (1:0, 1:0, 1:0). Ужо ў першым сваім матчы за беларускі клуб вызначыўся амерыканскі нападаючы Джэк Скіле. На 12-й хвіліне ён закінуў шайбу, а пасля яшчэ зрабіў дзве галявыя перадачы. Яшчэ дзве шайбы закінулі Яўген Лісавец (36-я) і канадскі форвард Куінтон Хаўдэн (45-я).
Сведкамі першай у сезоне хатняй перамогі “Дынама” на “Мінск-Арэне” былі амаль 9 тысяч заўзятараў. 13 верасня мінчукі прымаюць “Ладу”, пачатак у 19.30. Пасля 9 гульняў у мінскага “Дынама” стала 8 ачкоў, каманда нарэшце пакінула апошні, 13-ы, радок у турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Турнірную табліцу гл. тут.