Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Тарпеда" па булітах

Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Тарпеда" па булітах

21 кастрычніка ў чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада — 3:2 (0:0, 1:0, 1:2, 0:0, 1:0). На 32-й хвіліне вызначыўся Аляксандр Мацярухін. У сярэдзіне трэцяга перыяду госці лік зраўнялі, але суддзі шайбу не залічылі. А на 57-й Мэт Элісан у контратацы закідвае яшчэ адну шайбу. Неўзабаве тарпедаўцы скарацілі разрыў у ліку да мінімуму, а пасля і зраўнялі яго. У авертайме закінутых шайбаў не было. Усё вырашылі буліты, якія лепш выканалі гаспадары пляцоўкі. Рашаючыя шайбы на рахунку Андрэя Сцяпанава і Мэта Элісана.

Пасля сённяшняй перамогі мінскае "Дынама" набрала 37 ачкоў і займае ў Заходняй канферэнцыі 6-е месца.

У нядзелю, 23 кастрычніка, дынамаўцы будуць прымаць "Сочы", пачатак а 17-й гадзіне.

Хакеісты мінскага "Дынама" выйгралі ў "Тарпеда" па булітах
Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі