Хакейны клуб "Дынама-Мінск" скасаваў кантракт з Кевінам Лаландам

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" скасаваў кантракт з Кевінам Лаландам

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" паведамляе пра скасаванне кантракту з галкіперам Кевінам Лаландам. Ініцыятарам разрыву стала кіраўніцтва клуба. 

Як паведамляецца на сайце "Дынама", рашэнне пра скасаванне кантракту ўзгодненае з трэнерскім штабам. "Таксама яно звязанае з аптымізацыяй бюджэту на наступны сезон", — дадае сайт клуба.

Лаланд — канадзец паводле паходжання, але ў лютым 2012 года ён прыняў беларускае грамадзянства і выступаў за нашу нацыянальную зборную. Колеры мінскага "Дынама" галкіпер абараняў у пяці сезонах (2011-2014, 2015/2016), а таксама ў дзявятым сезоне КХЛ (2016/2017).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі