Хапнулі ў раёне "Пушкінскай": у Мінску шукаюць джазавую басістку Люду Крукоўскую

Людміла Крукоўская / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё
Людміла Крукоўская / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Аўтамабіль джазавай бас-гітарысткі Людмілы Крукоўскай быў знойдзены з разбітым шклом каля метро "Пушкінская". Магчыма, яе затрымалі ўночы на 11 жніўня падчас мінскіх пратэстаў.

"Мне з раніцы прыйшло апавяшчэнне, што яна тэлефанавала а палове на першую, — расказвае піяніст Максім Ласкутоў. — Я тэлефанаваў сыну, ён сказаў, што яе хапнулі з сябрам у раёне "Пушкінскай". Наш калега Лёша Крышталь казаў, што яны там быццам бы развозілі нейкія медыкаменты. Машына з разбітым шклом стаіць у раёне метро, ніякай інфармацыі больш няма".

“Хапнули в районе "Пушкинской”: в Минске ищут джазовую басистку Люду Круковскую
Максім Ласкутоў / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Па словах сына Крукоўскай, апошні раз ён размаўляў з мамай у панядзелак днём. Яна расказвала, што ў горадзе адбываюцца беспарадкі.

"Дзе мама — невядома. Ведаю, што яна патэлефанавала сябрам і папрасіла прыехаць і забраць рэчы. Тата цяпер спрабуе даведацца, што адбылося. Мы з братам на лецішчы", — кажа Артур.

Уночы з 10 на 11 жніўня ў Мінску праходзілі стыхійныя пратэставыя акцыі. Удзельнікі выступалі за правядзенне сумленных выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі