Хірурга Андрэя Любецкага абвінавачваюць па 4 артыкулах Крымінальнага кодэксу

Хірурга Андрэя Любецкага абвінавачваюць па 4 артыкулах Крымінальнага кодэксу

Вядомы мінскі сківічна-тварны хірург 46-гадовы Андрэй Любецкі знаходзіцца за кратамі з пачатку траўня 2021 года. 25 сакавіка 2022-га Следчы камітэт РБ нарэшце распавёў, у чым яго абвінавачваюць. Называюцца чатыры артыкулы Крымінальнага кодэксу: "актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342), "наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варажнечы" (ч. 1 арт. 130), "публічная абраза прадстаўніка ўлады" (арт. 369) і "абраза" Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 і ч. 2 арт. 368).

Па версіі СК, Любецкі не меней за 8 разоў удзельнічаў у "несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах" у 2020-2021 гадах. Таксама крамолу знайшлі ў інфармацыі, якую ён "на працягу некалькіх месяцаў" змяшчаў у сацсетках (там і знайшлі "абразы"). Сцвярджаецца, што хірург "не саромеючыся ў выразах... публічна абражаў" Лукашэнку. А яшчэ нібыта "заклікаў адмаўляць у меддапамозе праваахоўнікам".

Андрэй Любецкі 18 гадоў адпрацаваў у 4-й дзіцячай бальніцы Мінска. У 2020-м ён валанцёрыў пад Акрэсціна.

Вядома, што незадоўга да арышту Любецкага яго жонка, доктар-стаматолаг Наталля Любецкая з чатырма дзецьмі з’ехала за мяжу (перад гэтым яна тры дні правяла ў СІЗА КДБ).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі