Хлопца з Барысава затрымалі за распаўсюд парнаграфіі ў групавых чатах
Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці пачало крымінальную справу на 23-гадовага жыхара Барысава за распаўсюд парнаграфіі ў групавых чатах. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
Хлопец з лютага 2018 года па красавік 2019-га разаслаў больш за 75 паргнаграфічных выяваў у некалькіх групавых чатах у папулярным месенджары.
Раней яго не судзілі. Ён працуе аўтаслесарам.
Да матэрыялаў крымінальнай справы следчыя дадалі заключэнне судовай культуралагічнай экспертызы, якая ацаніла выявы, разасланыя жыхаром Барысава, як парнаграфічныя матэрыялы.
Правядзенне следчых ды іншых працэсуальных дзеянняў працягваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.