Хлопцу з бензапілой раней паставілі дыягназ — шызоіднае расстройства асобы

Хлопцу з бензапілой раней паставілі дыягназ — шызоіднае расстройства асобы

На судзе над Уладам Казакевічам як сведка выступіў лекар Яўген Л., перадае Радыё "Свабода". Паведамляецца, што мужчына адзін раз кансультаваў падсуднага як пацыента псіхіятрычнай лякарні ў Навінках. Памятае, што з боку Казакевіча былі "суіцыдальныя дзеянні".

Па словах лекара, Казакевічу паставілі дыягназ "умерана дэпрэсіўны эпізод" і "шызоіднае расстройства асобы". Таксама ён узгадаў, быццам хлопец рабіў дзве спробы суіцыду. Пры супадзенні такіх дыягназаў, дадаў лекар, ёсць верагоднасць паўтору суіцыдаў.

Па просьбе адваката лекар патлумачыў дыягназ "шызоіднае расстройства асобы": "У тым ліку схільнасць да нестандартных учынкаў, незвычайныя ідэі, фантазіі, паводзіны". Па яго словах, такі чалавек можа ўспрымаць свет у скажоным выглядзе, і гэты дыягназ — на ўсё жыццё. Пры абвастрэннях патрабуецца ўзмоцненае лячэнне, у тым ліку і псіхатэрапія.

Лекар дадаў, што праблемы са знешнасцю для чалавека лічацца цяжкімі для  псіхікі і гэта спрыяе расстройству.

Судовы працэс над Уладзіславам Казакевічам пачаўся 20 лютага ў Мінскім гарадскім судзе.

8 кастрычніка хлопец (якому тады было 17 гадоў) з бензапілой і сякерай напаў на наведнікаў і работнікаў гандлёвага цэнтра "Новая Еўропа" ў Мінску. Пры гэтым загінула 43-гадовая жанчына. Яшчэ два чалавекі атрымалі траўмы. Медэкспертыза прызнала Казакевіча адэкватным.

На судзе Казакевіч цалкам прызнаў сваю віну і распавёў, што хацеў забіць як магу больш людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі