Хочаце паесці як беларускі дэпутат? Ёсць адно месца!

Рэстаран "Застолле". Тут час спыніўся. Фота: zastolie.by
Рэстаран "Застолле". Тут час спыніўся. Фота: zastolie.by

20 снежня ў Палаце прадстаўнікоў скончылася восеньская сесія. Цяпер дэпутаты раз'язджаюцца працаваць па выбарчых акругах. Пафасны будынак на плошчы Незалежнасці ўпадае ў зімовую спячку.

У буфеце, дзе дэпутаты звычайна абедаюць пасля пасяджэнняў, таксама ўсталёўваецца цішыня. Каб трапіць сюды, патрэбны пропуск ад службы бяспекі. Але аказваецца, у рэстаран, які "корміць" народных абраннікаў, можа трапіць любы ахвочы!

Гэтае месца называецца "Застолле". Ежу для дэпутатаў прыносяць адсюль па пераходах у падвалах Дома ўрада.

Хотите поесть как белорусский депутат? Есть одно место!
Фота: sytki-minsk.com

Уваход у рэстаран "для людзей" — з вуліцы Мяснікова. Усяго тут шэсць залаў, дзве з якіх носяць назву "Урадавая" і "Дэпутацкая". Прыходзіць лепш апоўдні, таму што да 16:00, калі рэстаран закрываецца, з усяго меню звычайна застаецца суп і што-небудзь адно з другіх страваў.

Недалёка ад уваходу ў "Застолле" дзяжурыць ахоўнік з рацыяй. У тым жа будынку размешчанае "Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне" Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Уласна, у падпарадкаванні гэтай арганізацыі і знаходзіцца рэстаран.

Хотите поесть как белорусский депутат? Есть одно место!
Меню з буфета для дэпутатаў...
Хотите поесть как белорусский депутат? Есть одно место!
...і меню з рэстарана "Застолле"...
Хотите поесть как белорусский депутат? Есть одно место!
...на двух аркушах.

Параўнаем. Рыба, запечаная са шпінатам, дэпутатам абыходзіцца ў 3 рублі 55 капеек. Звычайны наведнік рэстарана заплаціць за яе на 8 капеек больш! Філе куранят, запечанае з беконам, пры перамяшчэнні з агульнадаступнага рэстарана ў буфет Дома ўрада таннее на 9 капеек, гуляш з ялавічыны з дранікамі — на 10 капеек.

У сярэднім усе стравы з "дэпутацкага" буфета абыходзяцца народным абраннікам на 5 капеек танней, чым звычайным людзям, якія могуць пакаштаваць іх у рэстаране "Застолле".

Байка ад Чалага

Хотите поесть как белорусский депутат? Есть одно место!

Незалежны аналітык Сяргей Чалы, які ў пачатку 1990-х быў дапушчаны ў Дом урада, распавядае, што прагрэсіўную грамадскасць вельмі цікавілі дэталі працы "Застолля". З агульнадаступнымі заламі №3 і №4 усё было зразумела, а вось хто і за якія грошы харчаваўся ў закрытых залах №1 і №2? Дырэкцыя рэстарана не стала замарочвацца і проста перавесіла шыльды на дзвярах, паведаміўшы ў адказ на запыт, што ў залы №1 і №2 прыходзяць паесці ўсе ахвочыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі