Хоцімскі тэатр “Прамень” робіць спектакль на “трасянцы”
Народны аматарскі тэатр "Прамень" з Хоціма рыхтуе новую пастаноўку. У цэнтры сюжэтнай лініі будзе звычайная вясковая сям’я падчас сваркі.
Асаблівасцю спектакля будзе тое, што акторы будуць размаўляць на мясцовай гаворцы. Выкарыстанне "трасянкі", прывычнай для мясцовых гледачоў, сцэнарыст тэатра Аляксандр Аляксандрын называе адметнасцю сваіх пастановак.
Ён патлумачыў, што бярэ сюжэты з рэальнага жыцця, бо жыццё прыдумляе ўсё лепш за людзей. Як адзначае ТРК “Магілёў”, пастаноўка грунтуецца на рэальным выпадку, пра які сцэнарысту распавёў знаёмы.
Свой новы спектакль хоцімскі тэатр плануе прэзентаваць у Расіі.