Хто забіў Нямцова (меркаваныя фота падазраваных)
У ФСБ Расіі паведамілі пра затрыманне ўраджэнцаў Чачні і Інгушэціі
Кіраўнік ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў паведаміў пра затрыманне падазраваных у забойтсве апазіцыйнага расійскага палітыка Барыса Нямцова.
“Я хачу праінфармаваць вас пра тое, што ў выніку праведзенай работы сёння затрыманы двое падазраваных у здзяйсненні дадзенага злачынства. Гэта Губашаў Анзор і Дадаеў Заўр. На сённяшні момант працягваюцца аператыўныя і неабходныя следчыя мерапрыемствы”, — выказаўся Бортнікаў прадстаўнікам расійскіх СМІ.
Фотаздымкаў падазраваных у расійскіх СМІ пакуль афіцыйна не публікуецца. Паведамляецца толькі, што Дадаеў — з Чачні, а Губашаў — з Інгушэціі.
Паведамляецца, што затрыманыя былі выканаўцамі забойства. Наконт заказчыкаў пакуль няма ніякай інфармацыі.
Міхаіл Касьянаў, сустаршыня “РПР-Парнас” (партыі, якую ён ачольваў разам з Барысам Нямцовым) пракаментаваў радыё “Эха Масквы”, што рабіць нейкія высновы ў сувязі з затрыманнем падазраваных рана.
Дзёрзкае забойства Барыса Нямцова было здзейснена 27-га лютага ў цэнтры Масквы прама ля Крамля. Дакладнае месца — Вялікі Маскварэцкі мост. Прыкладна а палове на 12-ю Нямцоў разам з мадэллю Ганнай Дурыцкай ішоў з кавярні ў сваю кватэру. На мосце палітыка расстралялі ў спіну. Забойца ўскочыў у аўтамабіль (хутчэй за ўсё ў белы “Форд”) і з’ехаў.
Трэцяга сакавіка Нямоцва пахавалі на Траекураўскіх могілках.
Тое, што машыну з кілерам не змаглі аператыўна перахапіць і не з’явілася грунтоўных відэазапісаў з месца забойства, выклікала меркаванне, што да трагедыі датычны дзейныя расійскія ўлады. Праз некалькі дзён Нямцоў збіраўся прадаставіць грамадскасці доказы таго, што ва Украіне ваююць прадстаўнікі рэгулярнай расійскай арміі.
Дзейныя расійскія ўлады абстаўляюць сітуацыю так, што Нямцова нібыта маглі забіць на глебе рэўнасці ці у мэтах дэстабілізацыі сітуацыі.