Перад пасольствам Расіі ў Празе з'явіцца плошча імя Барыса Нямцова
Перад пасольствам Расіі ў Празе з'явіцца плошча імя Барыса Нямцова (1959 — 2015), расійскага апазіцыйнага палітыка, забітага ў Маскве. Такое рашэнне прыняла мэрыя чэшскай сталіцы. Дагэтуль расійскае пасольства знаходзілася на плошчы Пад Каштаны. Цяпер жа яна атрымае новую назву.
Пражская мэрыя заявіла, што гэта "палітычны жэст на адрас Расіі і выказванне салідарнасці з расійскай апазіцыяй і праваабаронцамі", паведамляе Чэшскае радыё. Цырымонія перайменавання запланаваная на 27 лютага, гадавіну забойства Барыса Нямцова.
Цікава, што плошчы перад пасольствамі Расіі ў Вільні і Вашынгтоне раней таксама былі перайменаваныя ў гонар Нямцова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.