Навальны назваў Лукашэнку "Анатолем Рыгоравічам" на форуме Нямцова ў Варшаве
Фота з Facebook-акаўнта Boris Nemtsov Foundation for Freedom
Расійскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, адказваючы на пытанне аб інтэграцыі Беларусі і Расіі, назваў кіраўніка нашай дзяржавы Анатолем Рыгоравічам. Пры гэтым Беларусь Навальны называў "Белоруссией".
"Я так разумею, асноўнае пытанне было пра гэты пратакол, апублікаваны ў газетах, які тычыцца нейкай схемы аб'яднання Расіі і Беларусі. Гэта, безумоўна, жаданы варыянт для расейскай улады. <...> Але тут ёсць, напэўна, напэўна, перашкода, якая называецца Анатоль Рыгоравіч Лукашэнка, які таксама не лыкам шыты. І ён больш дасведчаны будзе ва ўсякіх такіх інтрыгах і рэчах", — сказаў Навальный.
Гэта адбылося 9 кастрычніка на форуме Барыса Нямцова ў Варшаве. Аляксей Навальны ўдзельнічаў у дыскусіі з амерыканскім філосафам Фрэнсісам Фукуямай. Мадэратарам была дачка Барыса Нямцова — Жанна Нямцова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.